Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На сайце Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі можна падпісацца пад зваротам да ўраду Беларусі, каб 25 сакавіка і 8 верасьня абвясьцілі ў Беларусі дзяржаўнымі сьвятамі.


Ініцыятары звароту тлумачаць такую прапанову важнасьцю гістарычных падзеяў, “што адбыліся ў дзень 25 сакавіка 1918 года і 8 верасьня 1514 года для кожнага грамадзяніна Беларусі, іх лёсавызначальнасьць для існаваньня беларускага народу і беларускай незалежнай дзяржавы”.

Пазьней подпісы будуць перададзены ў Адміністрацыю прэзыдэнта і ва ўрад Беларусі. Першымі пад зваротам падпісаліся сузаснавальнікі БХД Віталь Рымашэўскі і Павал Севярынец, кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, старшыня руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч, кіраўнік Менскай арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

Падпісацца можна тут.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG