Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікава прымушаюць да новай падатковай справаздачы


Андрэй Саньнікаў

Андрэй Саньнікаў

Сёньня лідэр грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Андрэй Саньнікаў быў выкліканы ў падатковую інспэкцыю Першамайскага раёну Менска.


Там ад палітыка запатрабавалі, каб ён даў справаздачу пра свае прыбыткі і расходы за апошнія гады ў Міністэрстве па падатках і зборах.
Андрэй Саньнікаў адзначае, што ўсе справаздачы ў падатковую інспэкцыю здаў раней, а цяперашнія захады падаткавікоў зьвязвае з агучаным намерам стаць кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь:

“Абсалютна відавочна, што гэта наўпрост зьвязана з маёй заявай аб вылучэньні ў кандыдаты ў прэзыдэнты. Я ўжо цалкам вытрымаў справаздачу ў падатковай інспэкцыі, аднак зараз мяне выклікалі ў па-за чарговы час. Відавочна, дадзеныя спэцыяльныя ўказаньні. Аднак мяне не запужаеш”, -- заявіў Андрэй Саньнікаў сайту charter97.org.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG