Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня тэрытарыяльная камісія не зарэгістравала былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў і палітвязьня, а цяпер беспрацоўнага Сяргея Скрабца ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Менскага гарадзкога савета па Лагойскай выбарчай акрузе № 44.


Пра гэта “Свабодзе” паведаміў малодшы брат Сяргея Скрабца – Аляксандар. Ён прадстаўляў інтарэсы свайго брата на паседжаньні камісіі.

“Прычына адмовы наступная – са 169 подпісаў выбарцаў, якія мы перадалі ў камісію, 160 выключаныя. Камісія лічыць, што яны зьбіраліся ў дамах па-за межамі акругі. Цяпер цягам трох дзён гэта рашэньне можна абскардзіць у гарадзкую выбарчую камісію.

Пакуль я проста не магу патлумачыць, што здарылася. Я ўпэўнены, што мы зьбіралі подпісы толькі ў тых дамах, якія ўваходзяць у межы Лагойскай акругі № 44. Будзем разьбірацца”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG