Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тарасюк: “У “Эўранэсьце” ЭЗ не павінен гуляць паводле правілаў Менску”



Пра гэта ў інтэрвію агенцтву РАР заявіў былы міністар замежных спраў Украіны, а цяпер кіраўнік камітэту Вярхоўнай Рады Ўкраіны па пытаньнях эўрапейскай і эўраатлянтычнай інтэграцыі Барыс Тарасюк.

У інтэрвію польскаму інфармацыйнаму агенцтву Тарасюк спыніўся на прадстаўніцтве Беларусі ў Парлямэнцкай асамблеі “Ўсходняга партнэрства” (“Эўранэсьце”). Паводле ягоных слоў, у гэтым пытаньні ЭЗ не павінен гуляць паводле правілаў Менску. Афіцыйны Менск жадае, каб у “Эўранэсьце” Беларусь прадстаўлялі выключна прадстаўнікі Нацыянальнага сходу.

Як вядома, з-за нязгоды паміж Эўрапарлямэнтам і Менскам у пытаньні складу беларускай дэлегацыі ў Парлямэнцкай асамблеі “Ўсходняга партнэрства” было вырашана адкласьці заплянаванае на сёньня першае паседжаньне “Эўранэсту”.

Акрамя таго, кіраўнікі парлямэнтаў Азэрбайджану, Армэніі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны накіравалі ліст старшыні Эўрапарлямэнту Ежы Бузэку з патрабаваньнем, каб усе 10 беларускіх месцаў у “Эўранэсьце” занялі парлямэнтары, а не прадстаўнікі пазапарлямэнцкай апазыцыі.

Як лічыць Барыс Тарасюк, гэта, безумоўна, тое пытаньне, якое можа ўнесьці раскол паміж дзяржавамі-сябрамі “Партнэрства”.

“Але ў мяне няма сумневаў, што Беларусь павінна тут дзейнічаць у адпаведнасьці з правіламі ЭЗ, а не наадварот. Мы, украінцы, лічым, што дэлегацыя ад Беларусі павінна складацца напалову зь беларускага парлямэнту, а напалову з апазыцыі”, — сказаў у інтэрвію PAP украінскі дэпутат ад апазыцыі Барыс Тарасюк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG