Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ажубаліс: “ЭЗ мусіць сыгналізаваць Менску, чаго чакае ад выбараў”


Аўдронюс Ажубаліс

Аўдронюс Ажубаліс

Такую заяву міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс зрабіў у Брусэлі, выступаючы на паседжаньні Генэральнай рады ЭЗ.


Падчас абмеркаваньня пытаньняў праграмы “Усходняга партнэрства”, кіраўнік літоўскага МЗС заявіў, што Брусэль мусіць даслаць Менску дакладны сыгнал, што неабходна забясьпечыць дэмакратычны выбарчы працэс, калі Беларусь сапраўды мае намер разьвіваць дачыненьні ў адпаведнасьці з духам “Усходняга партнэрства”, паведамляе прэсавая служба МЗС Літвы.

Ажубаліс таксама падкрэсьліў, што важна садзейнічаньня працэсу рэформаў ва Ўкраіне, неабходна паскорыць пагадненьні аб асацыяцыі і прапанаваць Украіне дакладныя арыентыры для ўвядзеньня бязьвізавага рэжыму з ЭЗ.

Міністар назваў слушным рашэньне ЭЗ супрацоўнічаць з новым прэзыдэнтам Украіны.
XS
SM
MD
LG