Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Без апазыцыйных кандыдатаў канкурэнтных выбараў ня будзе


На Гомельшчыне ў бальшыні выбарчых акругаў адсутнічае канкурэнцыя ў барацьбе за дэпутацкія мандаты. Прыкладам, у сельскія саветы больш як у 2200 акругах, што складае 98 адсоткаў ад агульнай колькасьці, балятуецца толькі па аднаму кандыдату.


Паводле папярэдніх зьвестак, у Васілевіцкім гарадзкім савеце на 30 месцаў знайшлося толькі 30 прэтэндэнтаў. На 778 месцаў у раённых саветах пададзена 850 заяваў.

Сытуацыю камэнтуе сябра рады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі АГП Васіль Палякоў:

Васіль Палякоў
“Гэтым разам канкурэнтнасьць вельмі нязначная. Гэта сьведчыць пра тое, што мясцовыя саветы не зьяўляюцца органамі мясцовага самакіраваньня, таму да іх няма цікавасьці. Па-другое, няма ў Беларусі выбараў, т гэта ўсе заўважылі. Нейкую бачнасьць канкурэнцыі дае Гомельскі гарадзкі савет, дзе крыху больш за два чалавекі на адно месца прэтэндуюць, і Гомельскі абласны савет, дзе на 60 месцаў 126 прэтэндэнтаў. Але гэтая канкурэнтнасьць будзе значна меншай, улічваючы тое, што Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы прынялі рашэньне адклікаць сваіх кандыдатаў, пасьля таго як у склад участковых камісіяў амаль не патрапілі нашы прадстаўнікі”.

З выбараў ужо пачалі здымацца чальцы партыі левых “Справядлівы сьвет”. Адмовіўся ад намер рэгістравацца кандыдатам на дэпутата аблсавету Віктар Хоміч з Гомеля.

У Сьветлагорску адклікалі свае дакумэнты Ірына Сарычава й Мікалай Лазарэнка.

Адмовіўся таксама ад прэтэнзіяў на дэпутацкі мандат у гарадзкі й абласны саветы гомельскі сябра АГП Леанід Судаленка:

“Аб’яднаная грамадзянская партыя вырашыла зьняць сваіх кандыдатаў. А паколькі я чалавек каманды, таму й зьняўся з выбараў – напісаў адпаведныя заявы, каб мяне не рэгістравалі ў якасьці кандыдата ў дэпутаты”.

Аднак ня ўсім вылучэнцам ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў удаецца зьняцца з выбараў.

Рэгіянальны кіраўнік партыі левых “Справядлівы сьвет” Уладзімерам Сякеркам распавядае, што адбылося зь ім 22 сакавіка на паседжаньні акруговай выбарчай камісіі №3:

Уладзімер Сякерка
“На паседжаньні я прысутнічаў сам і падаў заяву, каб мяне не рэгістравалі кандыдатам. Але камісія ня стала разглядаць маю заяву на адмову балятавацца ў абласны савет і зрабіла мяне кандыдатам у дэпутаты. Аднак гэта не паўплывае на маё рашэньне зьняцца з выбараў. Я падам заяву другі раз”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG