Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія “Колеры Нёмана”


Карціны дванаццаці мастакоў з гораду Алітус --> http://maps.google.com/maps?q=Alytus&hl=en&view=map&mcsrc=photo&num=20&ved=0CAsQpQY&ei=PQmpS6_fJ8ie_AbkvcyHDA&ie=UTF8&start=0&geocode=FSQCPgMdvuxuAQ&split=0&hq=&hnear=Alytus+County,+Alytus+Region,+Lithuania&ll=54.463653,25.213623&spn=1.982705,5.817261&z=8&iwloc=A выстаўленыя сёньня ў гарадзенскай гарадзкой галерэі на вуліцы Элізы Ажэшкі. Адкрыў выставу генэральны консул Літоўскай Рэспублікі ў Горадні Рымантас Латакас.

Рымантас Латакас
Літоўскія мастакі і дырэктарка галерэі Ірына Сільвановіч (зьлева)
Наведнікі выставы

На адкрыцьці гаварылі пра тое, што тысячагодняя Літва была агульнай радзімай беларусаў і літоўцаў, якіх сёньня падзяляе мяжа, таму даводзіцца наноў навязваць сяброўскія сувязі. Гэтаму павінна паспрыяць і сьвяткаваньне 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы, якое будзе сёлета, зазначыў адзін з прамоўцаў. Палепшацца сувязі і непасрэдна паміж Горадняй і Алітусам — гарадзкія ўлады падпісалі нядаўна пагадненьне аб супрацоўніцтве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG