Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УНАЧЫ...


....пакрапае, удзень захмарыцца. Тэмпэратура: +2… +7 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца прэзэнтацыя 5-га (апошняга) факсымільнага выданьня газэты "Наша Ніва" за 1912-1915 і 1920 гг. Пачатак а 15:00.

У Вялікай канцэртнай залі Філярмоніі (пр. Незалежнасьці, 50) а 19-й пачнецца канцэрт JAZZ CHOPIN у рамках сьвяткаваньня году Фрыдэрыка Шапэна. Выканаўцы: камэрны аркестр AUKSO.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл наведвае Грузію.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1794 у Кракаве пачалося паўстаньне народаў Рэчы Паспалітай супраць далучэньня да Расейскай імпэрыі. Узначаліў паўстаньне генэрал Тадэвуш Касьцюшка. Неўзабаве, у красавіку вызваленчая вайна пачне разгортвацца на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У першы дзень паўстаньня, 24 сакавіка, Касьцюшка зьвярнуўся з адозвамі "Да арміі", "Да грамадзянаў", "Да сьвятарства", "Да жанчын", у якіх заклікаў суайчыньнікаў бараніць волю і Бацькаўшчыну.

У 1905 памёр сусьветна вядомы францускі пісьменьнік-фантаст Жуль Вэрн (нар. 1828).

У 1980 памёр народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка (нар. 1905).

У 1999 НАТО пачало бамбіць Югаславію.

У 2005 у Кыргызстане, пасьля шматдзённых пратэстаў вядомых як "рэвалюцыя тульпанаў", уладу ўзяла апазыцыя. Прэзыдэнт Аскар Акаеў пакінуў краіну.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень барацьбы з сухотамі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "І.Сурвіла: "Здаецца, што Лукашэнка сьмяецца з Эўропы"

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Дарог у сьвеце многа,
А ты між іх сваю знайдзі.
Няхай нялёгкая дарога,
А ты ідзі,
А ты ідзі!"

Пятрусь Броўка
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG