Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абяцаюць 500 даляраў, але не дацягваюць і да 200


Старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Пётар Руднік паабяцаў, што пры канцы году сярэдні заробак на Магілёўшчыне складзе 440 даляраў. Паводле яго, цяпер у рэгіёне на 368 прадпрыемствах людзі атрымліваюць па 200 даляраў.


“У нас ёсьць асобныя сельгаспрадпрыемствы, дзе сярэдні заробак 130 даляраў, у Крычаўскім раёне ёсьць гаспадарка, дзе заробак 104,4 даляра. Што гэта за заробак, улічваючы сёньняшнія камунальныя плацяжы? Мы павінны ад прадпрыемстваў, на якіх атрымліваюць людзі па 200 даляраў, адыходзіць. Такіх прадпрыемстваў у рэгіёне 368. Мы павінны разабрацца з такімі прадпрыемствамі. У нас у сьнежні было каля трохсот такіх прадпрыемстваў. У студзені на 84 іх паменела, а 147 дадаліся. Як толькі разьбярэмся з гэтымі прадпрыемствамі, будзем працаваць з тымі, на якіх заробак 300 даляраў. У нас задача стаіць, каб да сьнежня сярэдні заробак па Магілёўскай вобласьці быў 440 даляраў у эквіваленце. Нам даведзены такі парамэтар”, — цытуюць выказваньне Пятра Рудніка афіцыйныя крыніцы.

Першага лютага Пётар Руднік абяцаў вышэйшы памер заробку на Магілёўшчыне пры канцы году:

“Парамэтры вызначаныя 500 даляраў на канец 2010 году. Маем 330 даляраў пакуль што. Зьвярнуць увагу на тыя прадпрыемствы, якія ў студзені зьнізілі, ня дай бог, заработную плату”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG