Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ORLEN Lietuva: самастойны закуп нафты ў Вэнэсуэле эканамічна не мэтазгодны


Мажэйкяйскі нафтаперапрацоўчы завод ORLEN Lietuva не выключае, што перапрацоўка вэнэсуэльскай нафты, якая здабываецца Беларусьсю, можа быць рэнтабэльнай на літоўскім прадпрыемстве. Але пры ўмове, калі будзе створана сумеснае прадпрыемства зь беларускім прэзыдэнтам.


“Сёньня самая танная нафта — расейская, і таму казаць, што НПЗ мог бы загружаць свае магутнасьці самастойна вэнэсуэльскай нафтай, ня варта. Аднак калі б перапрацоўкай гэтай нафты займалася, скажам, беларуска-літоўскае СП, гэта, магчыма, магло б быць выгадным”, — заявіў Інтэрфаксу прадстаўнік ORLEN Lietuva.

Ён адзначыў, што афіцыйных прапановаў ад беларускага боку пра гэта не паступала. Але калі яны паступяць, то будуць разгледжаныя. Ён адзначыў, што Мажэйкяйскі НПЗ мае ўласны перавалачны тэрмінал Бутынге. Таму транспартныя выдаткі на дастаўку нафты з Вэнэсуэлы да ORLEN Lietuva былі б на парадак меншыя параўнальна з коштам дастаўкі на любы з двух беларускіх НПЗ.

Для самога ORLEN Lietuva самастойна закупляць нафту ў Вэнэсуэле эканамічна немэтазгодна. Аднак у выпадку стварэньня СП зьявілася б магчымасьць “падзяліць выдаткі па транспартаваньні”.
XS
SM
MD
LG