Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебская абласная партыйная арганізацыя абвясьціла конкурс рэфэратаў і сачыненьняў пра асобу і дзейнасьць У.І. Леніна да 140-х угодкаў яго нараджэньня.


У аб'яве, разьмешчанай на сайце газэты “Витебский курьер“, пералічаны тэмы для творчых працаў — “У.І. Ленін у лёсе нашай краіны”, “Значэньне прамовы Леніна на 3-м зьезьдзе ЎЛКСМ для сучаснай моладзі”, “У.І.Ленін — чалавек, навуковец, рэвалюцыянэр” ды іншыя.

Паводле старшыні абласной арганізацыі партыі “Справядлівы сьвет” Мікалая Селівашкі, партыйцы зьвярнуліся ў абласны аддзел адукацыі, каб ім дазволілі вывесіць абвесткі пра конкурс у кожнай навучальнай установе. Аднак дазволу не атрымалі: чыноўнікі з аддзелу адукацыі палічылі разьмяшчэньне абвестак пра літаратурны конкурс да 140-х угодкаў Леніна ўмяшаньнем у навучальны працэс.

Паводле спадара Селівашкі, “ленінскі” конкурс праводзіўся і раней.

“У мінулыя гады ўдзельнікаў было ня так каб дужа шмат, — кажа Мікалай Селівашка, — з усяе Беларусі іх набіралася да пяці дзясяткаў”.

Галоўным прызам сёлетняга конкурсу абвешчана паездка ў Санкт-Пецярбург.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG