Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПРЫРОДА...


...ідзе да вясны, хоць і з прымаразкамі. Тэмпэратура: -1 — +3 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Канфэрэнцыя краінаў Паўночнай Эўропы, Балтыі і Беларусі "Роля палітыкаў у грамадзтве, якое мяняецца" ў гатэлі "Crowne Plaza" ў Менску. Парлямэнтары ды прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных структураў Беларусі, Даніі, Ісьляндыі, Латвіі, Літвы, Фінляндыі, Швэцыі і Эстоніі абмяркуюць, між іншым, стратэгію Эўразьвязу ў адносінах да Балтыйскага мора і магчымасьць удзелу ў ёй Беларусі.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай у Пэкіне.

У Страсбуры на канфэрэнцыі Рады Эўропы абмяркоўваюць супрацьдзеяньне злачынствам у Інтэрнэце.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1900 нарадзіўся Эрых Фром, нямецка-амэрыканскі філёзаф (пам. 1980).

У 1910 нарадзіўся Акіра Курасава, японскі рэжысэр (пам. 1998).

У 1919 Бэніта Мусаліні заснаваў у Італію сваю палітычную партыю, Fasci di Combattimento ("баявыя зьвязкі").

У 1933 нямецкі парлямэнт прыняў закон, які даў Адольфу Гітлеру дыктатарскія паўнамоцтвы.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень мэтэаралёгіі.


МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Усходняе партнэрства" і беларускі рэжым"


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Нясьпелае каханьне кажа: «Я кахаю цябе, бо я патрабую цябе». Сьпелае каханьне кажа: «Я патрабую цябе, бо я кахаю цябе»" — Эрых Фром.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG