Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускае малако расьце ў цане


Фота Ларысы Зайцавай

Фота Ларысы Зайцавай

У Беларусі закупачныя цэны на малако для дзяржаўных патрэбаў павышаныя ў сярэднім на 10%, паведаміла прэс-служба ўраду.


Пра гэта гаворыцца ў пастанове ўраду № 387 ад 18 сакавіка 2010 года.

Закупачныя цэны на малако "Экстра" цяпер складаюць тысячу рублёў за кіляграм, вышэйшага гатунку — 785, першага гатунку — 725, другога— 415.

Апошні раз закупачныя цэны на малако падвышаліся ў сярэднім на 10% у лістападзе 2009 года.
XS
SM
MD
LG