Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 30 жыхароў вёскі Раёўка Маладэчанскага раёну з-за пад'ёму ўзроўню вады ў рацэ Рыбчанка адселены да суседзяў і сваякоў. Падтоплена каля 15 дамоў.


За мінулыя суткі ў Бабруйску ў выніку пад'ёму ўзроўню вады ў рацэ Бабруйка (прыток Беразіны) падтоплена 69 дамоў, 72 падворкі і 83 гаспадарчыя пабудовы. Двое жыхароў часова адселеныя ў гатэль "Бабруйск", 204 чалавекі ад адсяленьня адмовіліся, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях Інтэрфаксу.

Каля вёскі Гута Кіраўскага раёна ў садовым таварыстве "Вялікая Гута" з-за пад'ёму ўзроўню вады ў рацэ Любанка (прыток Беразіны) падтоплены 53 дамы, 53 падворкі і 95 гаспадарчых пабудоваў.

За мінулыя суткі талай вадой на тэрыторыі краіны падтоплена 145 дамоў.

Сёлета на тэрыторыі Беларусі вызначана шэсьць зонаў падтапленьня. Самай вялікай і складанай зь іх названа палеская зона. Паводле Гомельскага абласнога ўпраўленьня па надзвычайных сытуацыях, у шэрагу населеных пунктаў рэгіёну вада падышла да небясьпечнай адзнакі, а ў некаторых месцах пераадолела яе. Да прыкладу, каля Чэрнічаў у Петрыкаўскім раёне вада на 1-6 сантымэтраў вышэй за небясьпечны ўзровень.
XS
SM
MD
LG