Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Crowne Plazа” адмаўляе


Дзень Сьвятога Валянціна ў Менску
Дзень Сьвятога Валянціна ў Менску

“Малады Фронт” атрымаў адказ з гатэлю “Crowne Plazа” на свае прэтэнзіі ў адмове памяшканьня для правядзеньня імпрэзы напярэдадні Дня Сьвятога Валянціна.


Маладафронтаўцы таксама просяць кампэнсаваць маральныя й матэрыяльныя страты.

Паводле адміністрацыі гатэлю, дамова на арэнду залі не заключалася, а ўсе перамовы мелі “папярэдні, умоўны характар”.

Нагадаем, за некалькі дзён да 14 лютага менскі гатэль "Crown Plaza" адмовіў у арэндзе памяшканьня для ўручэньня прэміі "Люблю Беларусь" з фармулёўкай "па тэхнічных прычынах". Адміністрацыя гатэлю па тэлефоне паведаміла заяўнікам, што выдаць замоўленае альбо альтэрнатыўнае памяшканьне 14 лютага ня зможа й просіць забраць грошы, унесеныя за арэнду.

“Затым на прадпрыемстве адбыліся абставіны з-за якіх мы былі вымушаныя адмовіць вам у заключэньні дамовы арэнды, пра што паведамілі вам зараней, з чым вы і пагадзіліся атрымаўшы назад унесены задатак”, - гаворыцца ў лісьце адміністрацыі гатэлю.

Паводле маладафронтаўцаў, пасьля адмовы было немагчыма ў кароткі тэрмін знайсьці іншае памяшканьне і ўручэньне прэмій давялося правесьці на вуліцы.

Маладафронтаўцы плянуюць у судзе абскарджваць адмову гатэлю.

Таксама гатэль “Crowne Plazа” адмовіў у прадстаўленьні памяшканьня для правядзеньня зьезду АГП.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG