Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З Бутырскай турмы ў Маскве зьбег малады беларус


Бутырскі сьледчы ізалятар у Маскве.

Бутырскі сьледчы ізалятар у Маскве.

У Маскве з Бутырскага СІЗА зьбег малады беларус, які падазраецца ў крадзяжы, паведамляе Інтэрфакс. Зараз па ўсіх падразьдзяленьнях міліцыі Масквы разасланая арыенціроўка на Астроўскага Віталя Ўладзімеравіча, 1984 году нараджэньня, ураджэнца Беларусі. Абставіны ўцёкаў пакуль невядомыя.

Апошні раз з Бутырскага ізалятара злачынцы здолелі ажыцьцявіць уцёкі 5 верасьня 2001 году. Тады зьняволеным удалося прабіць дзірку ў падлозе камэры, праз лаз трапіць у старыя сутарэньні Бутырскага замку і выбрацца на волю ў раёне Наваслабодзкай вуліцы, праламіўшы асфальт. У выніку ўцекачоў усё ж такі злавілі. З тых часоў удалых уцёкаў з Бутыркі не было.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG