Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пётра Садоўскі: Чалавек ён быў мяккі і добры, па-свойму ціхі


Пётра Садоўскі
Пётра Садоўскі

22 сакавіка, на 70-м годзе жыцьця, памёр вядомы пісьменьнік, гісторык, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Кастусь Тарасаў. Словы памяці пра Кастуся Тарасава гаворыць былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне, мовазнаўца Пётра Садоўскі.

«Гэта сябра мой: вясельле маёй дачкі спраўлялі на ягоным лецішчы ў Зялёным, бываў ён у мяне дома часта, і я ў яго, новы год сустракалі. Чалавек ён быў мяккі і добры, па-свойму ціхі. Ведаеце, у кожнага чалавека бываюць хвіліны, калі цяжка, калі хочацца з кімсьці пабыць і пагаварыць.

Памятаю, што аднойчы ў мяне штосьці не атрымоўвалася ў Менску. Не ў асабістым жыцьці, а ў нейкіх справах. Я памятаю, што паехаў да яго на лецішча, ён таксама быў вельмі рады, што я прыехаў. Дождж ішоў, і вось сядзелі мы гэтак, размаўлялі, пілі пакрысе штосьці. Проста гэта быў такі чалавек, зь якім мне заўсёды было вельмі добра. Я ніколі не стараўся перад ім падаць сябе як нейкага занадта разумнага, ці дужага, ці яшчэ якога. Зь ім проста адпачывалася душой, і ён быў мне вельмі блізкім чалавекам. Цяжка гаварыць — кажу вам па шчырасьці».

XS
SM
MD
LG