Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Грыцкевіч: Калі Тарасаў браўся за штосьці, ён браўся грунтоўна


Анатоль Грыцкевіч, фота <a href="http://nn.by">«Нашай нівы»</a>

Анатоль Грыцкевіч, фота <a href="http://nn.by">«Нашай нівы»</a>

22&nbsp;сакавіка, на&nbsp;70-м годзе жыцьця, памёр вядомы пісьменьнік, гісторык, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Кастусь Тарасаў. Доктар гістарычных навук прафэсар Анатоль Грыцкевіч узгадвае Кастуся Тарасава.

«Я знаёмы зь ім быў даўно, калі ён быў яшчэ зусім маладым гісторыкам. Ён тады выдаваў кнігу пра Грунвальдзкую бітву, 600-годзьдзе якой мы сёлета сьвяткуем. Нягледзячы на яго тэхнічную адукацыю, ён вельмі дасканала разгледзеў усе спрэчныя пытаньні і паказаў менавіта беларускае значэньне гэтай бітвы.

Першы сярод маладых гісторыкаў-пісьменьнікаў. У яго таксама ёсьць вельмі добрае выданьне самых асноўных падзеяў у гісторыі Беларусі, пачынаючы ад Полацкага княства і да ХІХ стагодзьдзя. Прычым калі ён браўся за штосьці, ён браўся сур’ёзна, грунтоўна. І я, калі пісаў рэцэнзіі наконт выданьня гэтых кніг, заўсёды рэкамэндаваў выдаць, бо яны былі сур’ёзныя, навуковыя і ў той жа час цікавыя».

XS
SM
MD
LG