Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна абвінавачвае Беларусь у дэмпінгу


Украіна распачала антыдэмпінгавае расьсьледаваньне адносна імпарту шынаў зь Беларусі. Расьсьледаваньне распачата паводле скаргі украінскага вытворцы шынаў – кампаніі “Росава”. Прадстаўнікі кампаніі зьвярнуліся ў Міжведамасную камісію па міжнародным гандлі.

“Росава” абвінавачвае беларускую кампанію “Белшына” ў сыстэматычным заніжэньні цэнаў на сваю прадукцыю, якая пастаўляецца ва Ўкраіну. Дзякуючы гэтаму, цьвердзяць прадстаўнікі “Росава”, беларуская фірма павялічвае выручку на ўкраінскім рынку.

Як падае “БДГ”, “Белшына” за апошнія гады прыкметна ўзмацніла свае пазыцыі. Паводле дадзеных украінскай статыстыкі, з 2005 па 2007 год “Белшына” павялічыла пастаўкі шынаў ва Ўкраіны ў 2,4 раза, з 263 да 632 тысяч штук. А ў 2008 годзе беларускі вытворца экспартаваў ва Ўкраіну больш за 811 тысяч шынаў. Украінскі бок заяўляе, што рот паставак працягваўся і ў 2009 годзе. У прыватнасьці, са студзеня па верасень 2009 году беларускі экспарт шынаў ва Ўкраіну вырас на 18,5% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2008 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG