Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінск: атруцілася 86 дзяцей


У лякарні Пінску з харчовым атручваньнем паклалі 86 выхаванцаў, а таксама трох супрацоўнікаў дзіцячага садку № 29. Яшчэ пяцёра дзяцей лекуюцца амбуляторна.


Ва ўсіх стан сярэдняй цяжкасьці. Прычына атручваньня высьвятляецца. Пракуратура Пінску завяла крымінальную справа паводле артыкулу “парушэньне санітарна-эпідэміялягічных правілаў”, паведамляе БелаПАН. Пакараньне, прадугледжанае гэтым артыкулам, да 3-х гадоў пазбаўленьня волі

У пятніцу на падвячорак малыя пінскага дзіцячага садку № 29 зьелі тварожнае суфле, а ўжо ў суботу і ў нядзелю ў дзяцей паднялася тэмпэратура да 39 градусаў і пачалася рвота. За выхадныя дні з вострай кішачнай інфэкцыяй ў лякарні Пінску і вёскі Малатковічы паступіла 86 дзетак, яшчэ 5 чалавек лечацца дома. Самому маленькаму пацыенту адзін годзік.

Урачы інфэкцыйных аддзяленьняў, дзе ляжаць малыя, сытуацыю не камэнтуюць. У панядзелак на месца надзвычайнага здарэньня прыехалі галоўны санітарны лекар Беларусі Валянціна Качан і галоўны санітарны ўрач Берасьцейскай вобласьці Алег Арнаўтаў, паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси».

– Ва ўсіх хворых захворваньне лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасьці. Спэцыялісты тэрытарыяльнага і абласнога цэнтраў гігіены і эпідэміялёгіі пачалі расьсьледаваньне, – заявіў Алег Арнаўтаў. – Пры праверцы харчблёку выяўлены шэраг парушэньняў, дапушчаных кухарам, у тэхналёгіі прыгатаваньня тварожная суфле. Зараз сытуацыя знаходзіцца пад кантролем.

У панядзелак дзіцячы сад быў зачынены. Астатнія садку ў горадзе працуюць у звычайным рэжыме.

– Санітарныя службы ўзялі на аналізы пробы ўсіх прадуктаў, якія былі дзіцячым садзе № 29, а таксама ў іншай 31 дашкольнай установе. Вынікі гэтых аналізаў будуць гатовыя толькі ў пятніцу, – пракамэнтаваў «Камсамолцы» начальнік аддзелу адукацыі Пінскага гарвыканкама Яўген Мендзелеў. – Санітарны лекар Берасьцейскай вобласьці заявіў, што прычынай атручваньня маглі стаць няякасныя прадукты: яйкі ці мяса птушкі.
XS
SM
MD
LG