Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Такім абсурдным, на першы погляд, мудраслоў’ем можна падсумаваць вынікі апошніх досьледаў Вашынгтонскай школы мэдыцыны. Назіраньне за 2 000 мужчынаў ва ўзросьце паміж 40 і 47 гадамі паказала, што тыя, хто пачынае губляць валасы ў раньнім узросьце, менш рызыкуюць захварэць на рак прастаты.


Аблысеньне ў мужчынаў выклікаецца хімічным рэчывам, якое выпрацоўваецца з мужчынскага гармону тэстастэрону. Калі пухліна ў прастаце ўжо ёсьць, то вялікая колькасьць гэтага гармону прыводзіць да пагаршэньня стану хворага. Мэдыкі тады наадварот прапісваюць лекі, якія паніжаюць узровень тэстастэрону ў арганізьме. Але вынікі досьледу паказалі, што да зьяўленьня хваробы тое ж самае рэчыва служыць як добры прафіляктычны сродак ад яе.

Сярод назіраных мужчын, на рак прастаты захварэла палова. Выявілася, аднак, што пераважная большасьць з тых, хто застаўся здаровы, меў залысіну ўжо ў трыццаць гадоў. Рызыка захворваньня сярод іх – на 29-45% ніжэйшая, чым у іхных густавалосых калегаў. Навукоўцы Вашынгтонскай школы мэдыцыны прыпісваюць гэта менавіта розьніцы ў колькасьці мужчынскіх гармонаў у арганізьме.

Спэцыялісты па прастаце раку назвалі вынікі вельмі важнымі, асабліва для разуменьня працы тэстастэрону ў целе. Але ж пільнасьці губляць ня раяць. Па-першае, лічаць мэдыкі, гэтая сувязь можа быць не наўпроставая. Нямала пытаньняў у іх і да мэтадалёгіі дасьледчыкаў, якія часам абапіралі свой аналіз на неправераных апытаньнях пацыентаў.
XS
SM
MD
LG