Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БАЖ не перамог Міністэрства юстыцыі


Жана Літвіна распавядае пра вынікі суду

Жана Літвіна распавядае пра вынікі суду

Сёньня Вярхоўны суд Беларусі абвясьціў рашэньне па скарзе грамадзкага аб’яднаньня “Беларуская асацыяцыя журналістаў” да Міністэрства юстыцыі.


У выніку скарга адхіленая, папярэджаньне Мін’юсту застаецца ў сіле і абскарджаньню не падлягае. Хоць тэарэтычна застаецца права нагляднай скаргі на імя старшыні Вярхоўнага суду.

Нагадаем, што 13 студзеня 2010 года Міністэрства юстыцыі вылучыла адразу некалькі прэтэнзіяў да Беларускай асацыяцыі журналістаў: датычна формы пасьведчаньня сябра журналісцкай суполкі, статусу Цэнтра прававой абароны СМІ і наогул мэтаў і задач БАЖ.

Слуханьні пачаліся ў сераду, 17 сакавіка. Былі заслуханыя прадстаўнікі абодвух бакоў. У чацьвер суд апытаў сьведку, сябра БАЖ Аляксандра Дзянісава, і заслухаў спрэчкі бакоў.

У пятніцу прадстаўнікі БАЖ і Міністэрства юстыцыі выступілі з рэплікамі, а пракурор А.Скарабагатая прызнала вынесенае арганізацыі пісьмовае папярэджаньне абгрунтаваным па ўсіх пунктах. Судзьдзя Анатоль Церах адклаў рашэньне да панядзелка.

Кіраўніцтва БАЖ пакідае права зьвяртацца па маральную падтрымку да беларускай і міжнароднай грамадзкасьці, паколькі бачыць у рашэньнях Міністэрства юстыцыі і Вярхоўнага суду яскрава палітычны падтэкст.
XS
SM
MD
LG