Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Армянскія палітыкі за ўдзел беларускіх дэпутатаў у “Эўранэсьце”


Наіра Заграбян

Наіра Заграбян

Cтаршыня камісіі па эўраінтэграцыі ў парлямэнце Армэніі Наіра Заграбян выступае супраць няўдзелу беларускіх парлямэнтароў у Парлямэнцкай Асамблеі “Ўсходняга партнэрства” (“Эўранэст”).

У размове з журналістамі яна пацьвердзіла, што першае паседжаньне ПА “Ўсходняга партнэрства”, у якім 23-24 сакавіка мелі ўзяць удзел армянскія дэпутаты, “перанесенае на няпэўны час” з-за адсутнасьці кансэнсусу ў пытаньні прадстаўніцтва беларускай дэлегацыі паміж Эўрапарлямэнтам і Беларусьсю.

Камэнтуючы рашэньне Эўрапралямэнту адносна таго, што дзесяць месцаў на паседжаньні Парлямэнцкай Асамблеі мусяць заняць прадстаўнікі беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, Заграбян адзначыла:

“Пазыцыя краінаў-удзельніцаў праграмы “Ўсходняга партнэрства” і Армэніі, у прыватнасьці, у тым, што існуючыя ў Беларусі праблемы дэфіцыту дэмакратыі немагчыма вырашыць шляхам выключэньня Менску з эўрапейскай сям’і”.

Напярэдадні кіраўнікі парлямэнтаў Армэніі, Азэрбайджану, Грузіі, Малдовы, Украіны даслалі ліст да старшыні Эўрапарлямэнту Ежы Бузэка, у якім настойвалі на роўных правах Беларусі ў “Партнэрстве” і “Эўранэсьце”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG