Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка дзякуе Мітрапаліту Філарэту


21 сакавіка споўнілася 75 год мітрапаліту Менскаму і Слуцкаму Філарэту.


Мітрапаліт Філарэт, Кірыл Вахрамееў, нарадзіўся 21 сакавіка 1935 г. у Маскве, у сям'і служачых. У 1957 годзе скончыў Маскоўскую духоўную сэмінарыю і паступіў у Маскоўскую духоўную акадэмію. На другім курсе акадэміі стаў манахам. У тым жа годзе стаў іерадыяканам, у снежні 1961 года - іераманахам. З 1963 года стаў інспэктарам Маскоўскай духоўнай акадэміі.

У 1966 годзе атрымаў прызначэньне біскупам Дзмітраўскім, вікарыем Маскоўскай эпархіі і рэктарам Маскоўскай духоўнай акадэміі. Арцыбіскупам стаў у 1970 годзе. 18 красавіка 1973 г. Філарэт быў прызначаны патрыяршым экзархам Сярэдняй Эўропы, арцыбіскупам Бэрлінскім і Сярэднеэўрапейскім. У 1975 годзе стаў мітрапалітам. 29 верасьня 1978 г. прызначаны мітрапалітам Менскім і Беларускім, з 12 кастрычніка стаў патрыяршым экзархам Заходняй Эўропы. Кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы прызначаны 31 студзеня 1990г.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Аляксандар Лукашэнка аб'явіў падзяку мітрапаліту Філарэту.

Падзяка аб'яўлена Філарэту "за вялікі асабісты ўклад у адраджэньне, захаваньне, разььвіццё культурнай і духоўнай спадчыны краіны і ў сувязі з 75-годзьдзем зь дня нараджэньня".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG