Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францішку Багушэвічу -- 170


21 сакавіка адзначаецца 170 гадоў зь дня нараджэньня дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэньня, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча (1840 — 1900).

Помнік Багушэвічу з памылкамі ў Смаргоні

Францішак Багушэвіч увайшоў у гісторыю Беларусі як актыўны ўдзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863 году і адзін са стваральнікаў беларускай літатарурнай мовы.

Пасьля паразы паўстаньня Багушэвіч зьехаў на чужыну. Вярнуўшыся на радзіму праз 20 гадоў, разгарнуў літаратурную і публіцыстычную творчасьць. Ён выдаў свой знакаміты вершаваны зборнік "Дудка беларуская" (Кракаў, 1891) пад псэўданімам Мацей Бурачок, у прадмове да якога акрэсьліў галоўныя прынцыпы ідэалёгіі нацыянальнага вызваленьня і абгрунтаваў права беларускага народу на разьвіцьцё сваёй мовы.

"Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!" — заклікаў Францішак Багушэвіч.

У Кушлянах створаны літатарурна-мэмарыяльны музэй-сядзіба Багушэвіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG