Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Дзяржкантролю Зянон Ломаць запрасіў жыхароў Віцебшчыны тэлефанаваць са скаргамі на “гарачую лінію”. Ахвотных паскардзіцца было шмат, а вось дазваніцца змаглі толькі 100 чалавек.


Напярэдадні ўсе дзяржаўныя СМІ вобласьці, у тым ліку і “раёнкі”, надрукавалі адмысловы зварот старшыні Дзяржкантролю, дзе Зянон Ломаць запрашаў тэлефанаваць яму па ўсіх складаных пытаньнях. Маўляў, “карысьць ад зносінаў будзе двухбаковая: з з аднаго боку, грамадзяне атрымаюць тое, што ім патрэбна, а з другога боку, Камітэт займее інфармацыю для аналізу і нават праверак”.

Жыхары Віцебшчыны адгукнуліся на запрашэньне: было зафіксавана 18 608 спробаў датэлефанавацца на “гарачую лінію”. Аднак апэратары пасьпелі прыняць толькі 100 званкоў, і зь іх толькі 43 чалавекам удалося паразмаўляць непасрэдна зь Зянонам Ломацем.

Вядомыя выпадкі, калі людзі спрабавалі датэлефанавацца цягам трох гадзін, але ў слухаўцы былі толькі кароткія гудкі. У выніку ў іх склалася ўражаньне, што “гарачую лінію” праводзілі “для галачкі” – бо іхныя скаргі так ніхто і не пачуў. Зь іншага боку, вялікая колькасьць ахвотных паскардзіцца сьведчыць пра тое, што праблему ў вобласьці сапраўды ёсьць, але Дзяржкантроль імі не займаецца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG