Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая карупцыйная справа ў Глыбокім


Пад сьледзтва трапіў былы намесьнік старшыні Глыбоцкага райвыканкаму Мікалай Мацыеўскі. Гэта ўжо другая крымінальная справа супраць былога чыноўніка, а цяпер супрацоўніка Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Гэтая крымінальная справа распачатая пасьля скаргі мясцовага прадпрымальніка на перавышэньне сужбовых паўнамоцтваў і вымагальніцтва з боку Мікалая Мацыеўскага, які апынуўся на пасадзе вядучага спэцыяліста Віцебскай філіі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пасьля звальненьня з райвыканкаму.

Пакінуць пасаду намесьніка старшыні райвыканкаму па будаўніцтве былому чыноўніку прыйшлося пасьля мінулай крымінальнай справы: у 2002 годзе яна бала распачата паводле ініцыятывы тагачаснага генэральнага пракурора Віктара Шэймана.

Тады «вэртыкальшчыка» абвінавацілі ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі і нанясеньні стратаў райвыканкаму на 14, 7 мільёнаў рублёў. Пасьля вымушанага звальненьня, ужо на новай працы супраць Мікалая Мацыеўскага была распачатая падобная крымінальная справа паводле часткі 3 артыкула 424 Крымінальнага кодэксу — па падазрэньні ў злоўжываньні ўладай або службовым становішчам на адказнай пасадзе.

За гэта былому намесьніку старшыні райвыканкаму, а цяпер дзяржаўнаму службоўцу, пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да 8 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG