Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


На двары


Вясновае раўнадзенства, цяплее, будзе дождж і туман

Не праходзьце міма


У нядзелю, 21 сакавіка ў Вільні а 12 гадзіне пройдзе акадэмія, прысьвечаная Кастусю Каліноўскаму і паўстаньню 1863 года. З адкрытымі лекцыямі выступяць гісторыкі і краязнаўцы.

А 15.30 адбудзецца шэсьце ад Лукішскага пляцу да гары Гэдыміна, дзе пахаваны Кастусь Каліноўскі.

Таксама ў гэты дзень:


20 сакавіка 1792 года Нацыянальная асамблея Францыі ўхваліла прымяненьне гільятыны. Ужо праз год зь яе дапамогай быў пакараны Людовік XVI.

21 сакавіка 1840 году нарадзіўся бацька новай беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч. Менавіта ён канчаткова замацаваў за народам і краінай назвы “беларусы” і “Беларусь”.

21 сакавіка 2003 году Злучаныя Штаты пачалі вайну супраць Садама Хусэйна начнымі налётамі на Багдад.

Ёсьць нагода:


Міжнародны дзень астралёгіі, які адзначаецца ў дзень вясновага раўнадзенства.
21 сакавіка – Міжнародны дзень паэзіі, адзначаецца па прапанове ЮНЭСКА ад 1999-га году.
У мусульманскім сьвеце – Наўруз.

Мінус 365:

Апазыцыя супраць запрашэньня Лукашэнкі ў Прагу.

Цытата на памяць:


Прэч бутэлькі, люлькі, карты!
Марна траціць час ня варта.
(Францішак Багушэвіч).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG