Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу Юліі Дарашкевіч адправілі на дапрацоўку


Юлія Дарашкевіч

Юлія Дарашкевіч


Суд над фотакарэспандэнтам незалежнай газэты “Наша Ніва” Юліяй Дарашкевіч перанесьлі. Першае судовае паседжаньне мусіла адбыцца 24 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. Аднак 19 сакавіка журналістцы патэлефанавалі з суду й паведамілі, што судовае паседжаньне пераносіцца. Прычына — матэрыялы справы накіравалі на дапрацоўку, паведамляе nn.by.

Юлію Дарашкевіч вінавацяць у зьбіцьці міліцыянта і непадпарадкаваньні супрацоўнікам праваахоўных органаў. 16 лютага яе затрымалі падчас здымак акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі на Кастрычніцкай плошчы. Пры гэтым у фотакарэспандэнткі адабралі журналісцкае пасьведчаньне.

Журналістцы пагражае штраф або адміністрацыйны арышт.
XS
SM
MD
LG