Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы прэм’ер-міністар Украіны ачысьціў свой кабінет ад аўры Цімашэнкі


Прэм'ер-міністар Украіны Мікалай Азараў

Прэм'ер-міністар Украіны Мікалай Азараў

Прэм'ер-міністар Украіны Мікалай Азараў паведаміў, што 11 сакавіка ён арганізаваў асьвячэньне свайго службовага кабінэту на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.


Пра гэта Азараў паведаміў 19 сакавіка ў Днепрапятроўску падчас прадстаўленьня новага старшыні Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі. «Пасьля пасяджэньня Вярхоўнай Рады я зайшоў у кабінет прэм'ер-міністра і адчуў цяжкую, уціскальную аўру. Я патэлефанаваў сьвятару Паўлу з Кіева-Пячэрскай лаўры і папрасіў асьвяціць кабінэт. Ён прыехаў, асьвяціў, і стала лягчэй », – цытуе Азарава агенцтва УНІАН. Па словах украінскага прэм’ера, хоць пакуль у краіне справы не палепшыліся, але на душы стала лягчэй.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG