Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам прапануе сьвяткаваць Дзень Волі на Бангалоры

  • БелаПАН

Дзень Волі ў Менску, 25 сакавіка 2009.

Дзень Волі ў Менску, 25 сакавіка 2009.

Менскі гарвыканкам дазволіў правесьці 25 сакавіка акцыю з нагоды Дня Волі, але пры гэтым унёс карэктывы ў яе сцэнарый.



Пра гэта паведаміў старшыня менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч:

"Мы плянавалі прайсьці ад Акадэміі навук па тратуарах да сквэра Янкі Купалы, каб правесьці там мітынг. Аднак гарадзкія ўлады традыцыйна прапанавалі нам правесьці мітынг на плошчы Бангалор", — сказаў ён.

Паводле слоў Івашкевіча, час і месца збору ўдзельнікаў мерапрыемства засталіся ранейшымі — у 18.00 на пляцоўцы каля будынка прэзыдыюма Нацыянальнай акадэміі навук. "Так што людзі могуць бесперашкодна прыходзіць, каб адсьвяткаваць Дзень Волі, прыносіць нацыянальную сымболіку. Як даць працяг сьвяткаванню, вырашым на месцы", — дадаў ён.

18 сакавіка лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адзначыў, што дзеяньні арганізатараў акцыі "будуць залежаць ад колькасьці людзей, якія сабраліся ўзяць удзел у шэсці, і іх настрою".

"У нас ёсць розныя варыянты развіцьця падзей, але адно магу сказаць дакладна, што на плошчу Бангалор мы людзей не павядзем", — падкрэсліў лідэр Партыі БНФ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG