Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Людзі ў цывільным канфіскуюць тавар на радыёрынку ў Ждановічах


Рынак «Ждановічы»

Рынак «Ждановічы»

Актывіст прадпрымальніцкага руху, старшыня рады прадпрымальнікаў рынку «Ждановічы» Алесь Таўстыка паведаміў «Свабодзе» пра факт гвалтоўнай канфіскацыі тавару ў адной з крамаў.

«Сёньня на радыёрынак у Ждановічах прыйшла група з васьмі чалавек у цывільнай вопратцы. Зачынілі краму, выгнаўшы перад гэтым зь яе пакупнікоў, пакінулі толькі аднаго гаспадара, і пачалі апісваць маёмасьць. Пры гэтым спаслаліся на ксэракопію нейкай паперы: маўляў, яны прыйшлі дзеля праверкі. І хоць Ждановічы падпарадкоўваюцца Цэнтральнаму раёну, але праверку вялі, што мы пасьпелі адзначыць, супрацоўнікі з Партызанскага раёну. Дарэчы, яны не прадставіліся.

Гаспадар толькі зараз здолеў адтуль вырвацца, прыбег да мяне. Я пайшоў туды, прадставіўся ім — хто такі. Спаслаўся на пастанову Савету міністраў ад 14 красавіка 2005 году „Аб зацьвярджэньні палажэньня радаў прадпрымальнікаў на рынках і іншых гандлёвых аб’ектах“. То бок, прадстаўнікі рады рынку могуць знаходзіцца на месцы падчас праверкі. На што яны проста фізычна мяне адтуль выштурхнулі. Пагражалі фізычнай расправай, абяцалі выклікаць міліцыю і г.д. Нічога большага ад іх дабіцца было немагчыма. Яны мяне фактычна выкінулі і зноў зачынілі краму. Але, мяркуючы па складзеных пакунках і скрынях, яны гэта ўсё рыхтуюць на канфіскацыю, на вываз.

Праверка праведзена з парушэньнямі, яны нікуды нічога не запісвалі, не зьвярталіся ў адміністрацыю рынку, не фіксавалі тое, што яны будуць праверку ладзіць. Хоць патрэбна было загадзя паведаміць, што рыхтуецца праверка на кропцы. Я пасьпеў затэлефанаваць у Камітэт дзяржкантролю (у падатковай тэлефон даверу працуе толькі як факс), паскардзіўся — нібыта прынятыя рашэньні на лібэралізацыю, але ўсё роўна працягваюцца беспадстаўныя атакі на прадпрымальнікаў».


У выніку пазьней апісаны тавар у прадпрымальніка быў канфіскаваны.
XS
SM
MD
LG