Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэта акцыі — выбраць імёны тых асобаў, якія сёньня могуць найбольш пасьпяхова ствараць пазытыўны вобраз Беларусі ў сьвеце, напісана на сайце грамадзкай ініцыятывы.


Ад 18 сакавіка да 18 красавіка на сайце “Будзьма разам!” штодня будуць зьяўляцца імёны людзей, якія – кожны ў сваёй сфэры – праславілі ці праслаўляюць цяпер Беларусь.

“Потым шляхам галасаваньня мы складзем Топ-12 Імёнаў Беларусі. У выніку будзе створаны буклет і CD, якія мы прапануем усім зацікаўленым: экскурсійным агенцтвам, турыстычным фірмам, грамадзкім і дзяржаўным арганізацыям, якія папулярызуюць Беларусь за мяжой”, – пішуць у звароце ініцыятары акцыі.
XS
SM
MD
LG