Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пытаньне, ці лічыце вы, што візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Бразылію будзе мець большае значэньне, чым ягоная папярэдняя паездка ў Вэнэсуэлу, прафэсар Каракаскага ўнівэрсытэту Эльза Кардоза, адказала “Свабодзе”:


“Хутчэй за ўсё так, бо з гэтага візыту можа стварыцца новая партнэрства. Гэта асабліва цікава ў сьвятле тэндэнцыяў, якія назіраюцца ў замежнай палітыцы Бразыліі, у прыватнасьці, падыход прэзыдэнта Лула да Ірану, да канфлікту на Блізкім Усходзе. Таму я думаю, што гэта будзе вельмі цікавы візыт, бо ён сьведчыць пра жаданьне Бразыліі стаць свайго роду міжнародным пасярэднікам у стасунках са складанымі палітычнымі рэжымамі, як у гэтых двух выпадках.

Як мы ведаем, вакол Ірану цяпер вялікія дэбаты наконт ядзернай праграмы гэтай краіны. А ў Беларусі цяпер складаныя адносіны з Расеяй. Гэты візыт дасць спадару Лукашэнку больш магутны, мацнейшы рэзананс у сьвеце”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG