Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі экспэрт: Вэнэсуэльская нафта можа пайсьці ў Беларусь праз Адэсу


Багдан Сакалоўскі

Багдан Сакалоўскі


Экс-прадстаўнік украінскага прэзыдэнта Віктара Юшчанкі па міжнародных пытаньнях энэргетычнай бясьпекі Багдан Сакалоўскі лічыць, што вэнэсуэльскую нафту можна пастаўляць у Беларусь праз нафтаправод “Адэса — Броды”, перадае агенцтва УНІАН.

Камэнтуючы дасягнутыя днямі ў Каракасе пагадненьні паміж прэзыдэнтамі Уга Чавэсам і Аляксандрам Лукашэнкам, Сакалоўскі заявіў журналістам, што гэта цалкам рэалістычны праект, хоць само пытаньне транспартаваньня нафты выглядае складаным. У гэтым зьвязку экспэрт называе аптымальным варыянтам “транзыт праз “Адэса — Броды” ў авэрсным рэжыме з замяшчэньнем вэнэсуэльскай нафты касьпійскаю.

Іншыя ж патэнцыйна магчымыя схемы транспартаваньня, паводле Сакалоўскага, больш складаныя і менш прывабныя.

Экспэрт лічыць, што для рэалізацыі беларуска-вэнэсуэльскіх дамоўленасьцяў існуюць неабходныя перадумовы:

“Па-першае, тэхналягічны ўзровень Мазырскага НПС, а па-другое, той дэфіцыт нафты, зь якім неўзабаве сутыкнецца Беларусь у сувязі са зьніжэньнем паставак расейскай нафты з-за перанакіраваньня паліва на іншы, больш прывабны для Масквы нафтаправод”.
XS
SM
MD
LG