Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васілевіч хоча выкарыстоўваць дэтэктар хлусьні супраць чыноўнікаў


Рыгор Васілевіч

Рыгор Васілевіч

Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч лічыць: для таго, каб зьменшыць карупцыю, чыноўнікаў трэба правяраць на дэтэктары хлусьні.


"Я думаю, што такую практыку паліграфа можна фарміраваць і ў Беларусі. Яна была б не лішняй і цалкам карыснай", - заявіў Васілевіч у эфіры праграмы "Выбар” на канале АНТ.

"Можна і на заканадаўчым узроўні замацаваць такую практыку. Скажам, можна было б у кантракце пры прыёме на службу зрабіць гэта адной з умоваў", - сказаў генпракурор.

“Асабліва для тых галінаў, дзе сытуацыя з маёмаснымі і карупцыйнымі злачынствамі дастаткова сур'ёзная: у энэргетыцы, будаўніцтве, гандлі, прамысловасьці ", - падкрэсьліў генпракурор.

"Мы ўнесьлі ужо ў некаторыя міністэрства такое прапанову. Мінтранс адгукнуўся і прапанаваў адпаведныя кандыдатуры, якія б прайшлі праверку на паліграфе ", - паведаміў Васілевіч.

Ён дадаў: "Хачу заўважыць, што вынікі, вынікі гэтай праверкі маюць, так скажам, факультатыўны характар", перадае Інтэрфакс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG