Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Савеце Рэспублікі гавораць пра адмену сьмяротнага пакараньня


Старшыня Пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўнаму будаўніцтву Яўген Сьмірноў не выключае, што ў Беларусі будзе вырашана пытаньне аб адмене сьмяротнага пакараньня.


Як паведаміла БелТА, пра гэта сэнатар заявіў 18 сакавіка ў Савеце Рэспублікі, выступаючы перад старшынямі раённых і гарадзкіх судоў. Я.Сьмірноў падкрэсьліў, што беларускія суды ў адзінкавых, выключных выпадках выносяць сьмяротныя прысуды. Паводле Сьмірнова, за 2008 і 2009 гады ў РБ было па два такіх прысуды. Сэнатар нагадаў прысутным, што адмены ў Беларусі сьмяротнага пакараньня ў жорсткай фармулёўцы патрабуе Рада Эўропы. Як вядома, для таго, каб Беларусь магла вярнуць сабе статус адмыслова запрошанага ў ПАРЭ, які яна страціла пасьля рэфэрэндуму 1996 году, у краіне мусіць быць адмененая сьмяротнае пакараньне.

"Магчыма, ужо пара. Не выключаю, што гэтае пытаньне будзе ўрэшце вырашанае. Мы б і самі адмовіліся, калі б нас не прэсінгавалі", – адзначыў Я.Сьмірноў. Ён паведаміў, што для вывучэньня праблематыкі сьмяротнага пакараньня ў Нацыянальным сходзе створаная рабочая група. Яе ўдзельнікі плянуюць, у прыватнасьці, арганізаваць вясной у Менску міжнародны сэмінар па тэматыцы прымяненьня сьмяротнага пакараньня з запрашэньнем юрыстаў, экспэртаў з Рады Эўропы, ПАРЕ, а таксама прадстаўнікоў грамадзкіх і няўрадавых арганізацый.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG