Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытнікі вярнулі Марыне Коктыш аўтамабіль


Марына Коктыш
Марына Коктыш

Сёння Марына Коктыш забрала свой аўтамабіль, які быў арыштаваны на памежным пераходзе «Каменны лог» 12 сакавіка. Экспертыза, на якую быў адпраўлены куплены ў Літве аўтамабіль «Toyota», нічога крымінальнага не выявіла.

Як паведаміла Свабодзе Марына Коктыш, пры вяртаньні аўтамабіля ёй не патлумачылі чаму ён быў затрыманы, калі ўлічыць, што прадстаўнік «Toyota» у Менску падцьвярджаў адсутнасьць крыміналу за набытым аўтамабілем:

«Я думаю, што гэта была частка сплянаванай акцыі па запалохваньні і перасьледзе незалежных журналістаў. Але я вельмі радая, што еду зараз на сваім аўтамаблілі, не згубіла яго і ўкладзеных сродкаў».

Нагадаем, што аўтамабіль Марыны Коктыш затрымалі на падставе таго, што ён, нібыта, знаходзіцца ў вышуку. Празь пяць дзён пасьля канфіскацыі на кватэры Марыны Коктыш адбыўся ператрус у зьвязку з, нібыта, дачыненьнем журналісткі да крымінальнай справы аб паклёпе на высокапастаўленага чыноўніка КДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG