Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




ПЕРШЫ...


...подых вясны. Тэмпэратура: +0 — +3 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Нацыянальным прэс-цэнтры прэс-канфэрэнцыя "Падрыхтоўка да пасяўной 2010 года". Пачатак а 11:00.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1895 нарадзіўся Тамаш Грыб, беларускі палітык. Ён паходзіў з Палянаў на Астравеччыне, вучыўся ў Празе, ва ўрадзе БНР быў міністрам земляробства і замежных справаў. Стварыў беларускую эсэраўскую партыю (пам. 1938).

У 1931 нарадзіўся беларускі гісторык літаратуры Генадзь Кісялёў, які напісаў шмат кніг па гісторыі культуры ХІХ ст. і фактычна адкрыў для Беларусі гэтае стагодзьдзе на высокім акадэмічным узроўні (пам. 2008).

У 2003 пачалася вайна ў Іраку.

У 2006 адбыліся прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, пасьля якіх уладу захаваў Аляксандар Лукашэнка.

У 2008 памёр Артур Кларк, адзін з найвыдатнейшых пісьменьнікаў-фантастаў сьвету (нар. 1917).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень Сьвятога Язэпа.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Мядзьведзеў завёў Лукашэнку ў лес".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Адзіны спосаб адкрыць межы магчымага — гэта выйсьці па-за іх у немагчымае" — Артур Кларк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG