Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Фэдэрацыі хакею Беларусі новы старшыня


Яўген Ворсін

Яўген Ворсін

Намесьнік генэральнага сакратара ЭўрАзЭС, былы міністар спорту і турызму Беларусі, 62-гадовы Яўген Ворсін абраны новым старшынём Фэдэрацыі хакею Беларусі.

За ягоную безальтэрнатыўную кандыдатуру 18 сакавіка прагаласавалі ўдзельнікі пазачарговай канфэрэнцыі ФХРБ. Кандыдатуру Яўгена Ворсіна вылучыў хакейны клюб «Гомель» і Гомельскае абласное грамадзкае аб’яднаньне «Фэдэрацыя хакею».

21 студзеня дэлегаты пазачарговай справаздачна-выбарнай канфэрэнцыі ФХРБ ня здолелі выбраць новага старшыню, пасада якога вызвалілася пасьля адстаўкі былога міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава. Адзіны на той момант кандыдат — старшыня Цэнтральнай рады БФСО «Дынама», былы начальнік службы бясьпекі прэзыдэнта Юры Бародзіч, зьняў сваю кандыдатуру. Выканаўцам абавязкаў старшыні фэдэрацыі быў абраны яе спартовы дырэктар Уладзімер Швабоўскі.

Яўген Ворсін, які паходзіць з Ульянаўска, у свой час гуляў у хакей за менскія каманды СКІФ і «Тарпэда», паведамляе БелаПАН.

XS
SM
MD
LG