Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна хоча плаціць Расеі за газ, як і Беларусь – $ 170


Украіна разлічвае на зьніжэньне цаны на імпартуемы з Расеі газ і спадзяецца, што новы кошт ня будзе істотна перавышаць цану расейскага газу для Беларусі.

Пра гэта сёння паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер Украіны Сяргей Цігіпка, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

Паводле словаў Цігіпкі, эканомікі Украіны і Беларусі даволі падобныя, што дае падставы для выкарыстання аналягічных цэнаў на расейскі газ. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што ў ходзе чаканых перамоваў Украіна можа пазбегнуць якіх-небудзь палітычных саступак Расеі ў абмен на кампраміс па цане на газ:

«У нас ёсьць кошты за транзыт і ніякіх саступак палітычных або матэрыяльных мы не павінны рабіць».

У першым квартале 2010 года Украіна плаціць за тысячу кубамэтраў расейскага газу 305 даляраў, у той час як Беларусь – 168.
XS
SM
MD
LG