Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары шэсьця 25 сакавіка: “На Бангалор людзей не павядзём”


Сьвяткаваньне Дня Волі ў Менску, 25 сакавіка 2009 года.

Сьвяткаваньне Дня Волі ў Менску, 25 сакавіка 2009 года.

Арганізатары сьвяткаваньня Дня Волі не выключаюць, што ўлады будуць чыніць перашкоды мітынгоўцам. Як адзначыў старшыня Партыі БНФ, кіраўнік аргкамітэту сьвяткаваньня Дня Волі Аляксей Янукевіч, у такім выпадку сцэнар шэсьця будзе залежаць “ад колькасьці ўдзельнікаў, якія зьбяруцца на мерапрыемства, і іхных настрояў”.


Збор удзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі прызначаны на чацьвер 25 сакавіка, на 18-ю гадзіну на пляцоўцы каля Нацыянальнай Акадэміі навук. Далей плянуецца шэсьце па праспэкце Незалежнасьці да сквэру імя Янкі Купалы, дзе замоўлены мітынг. Як падкрэсьліў Аляксей Янукевіч, адпаведную заяўку падалі ў Менгарвыканкам, але ніякага адказу пакуль не атрымалі:

Аляксей Янукевіч
“Два тыдні таму прадстаўнікамі арганізацый, якія ўваходзяць у Беларускі незалежніцкі блёк, была пададзеная заяўка на
Гэтая акцыя будзе праводзіцца разам, супольна ўсімі дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
правядзеньне акцыі 25 сакавіка. Пакуль што мы адказу на гэтую заяўку ня маем. На наступным тыдні адказ павінен быць ужо дакладна, а цягам вось гэтага часу ідзе падрыхтоўка. Трэба сказаць, што да гэтай ініцыятывы цалкам далучыліся іншыя палітычныя партыі і суб’екты. І на сёньняшні момант мы можам сказаць, што гэтая акцыя будзе праводзіцца разам, супольна ўсімі дэмакратычнымі сіламі Беларусі”.

Кіраўнік менскай арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч заклікае ўсіх неабыякавых грамадзянаў краіны далучыцца да акцыі ў Дзень Волі:

“Мы заклікаем усіх, хто хоча свабоды і ўлады народа ў нашай краіне, выйсьці 25 сакавіка на вуліцы Менску і выказаць
Мы павінны выйсьці, высока падняць наш бел-чырвона-белы сьцяг, каб нашу салідарнасьць пабачылі ўсе тыя, хто пакутуе ад гвалту ўлады.
салідарнасьць: з палітычнымі вязьнямі, якія сядзяць у турмах і чакаюць нашай падтрымкі; з журналістамі, якіх зьбіваюць і перасьледуюць за слова праўды; зь беларускімі палякамі, чыю арганізацыю забараняюць і зьнішчаюць; са свабоднымі і незалежнымі прафсаюзамі, якія выганяюць з прадпрыемстваў; з прадпрымальнікамі, якім не даюць нармальна працаваць; зь беларускімі дзецьмі, у якіх забіраюць права адукацыі на роднай мове; з сотнямі тысяч простых беларусаў, якія пакутуюць ад міліцэйскага гвалту і беззаконьня. Мы павінны выйсьці, высока падняць наш бел-чырвона-белы сьцяг, каб нашу салідарнасьць пабачылі ўсе тыя, хто пакутуе ад гвалту ўлады, і ўлада, якая хоча ўсіх нас паставіць перад сабой на калені. Толькі разам мы пераможам”.

Падчас акцыі 25 сакавіка будзе распачатая кампанія збору подпісаў пад адкрытым зваротам да дзяржаўных органаў з патрабаваньнем прызначыць знакавыя для ўсіх беларусаў дні дзяржаўнымі сьвятамі Рэспублікі Беларусь. Гаворыць сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі:

Віталь Рымашэўскі
“Па ініцыятыве Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі прапанавана правесьці збор подпісаў, і гэта было падтрымана
Патрабуем прызначыць дзень 25 сакавіка дзяржаўным сьвятам Рэспублікі Беларусь — Днём Волі.
Беларускім незалежніцкім блёкам. Мы прапануем далучыцца і беларускім уладам, і шырокаму колу беларускага грамадзтва — падтрымаць нашу прапанову. Адкрыты зварот: “Адзначаючы выключную важнасьць гістарычных падзеяў, што адбыліся ў дзень 25 сакавіка 1918 году і 8 верасьня 1514 году для кожнага грамадзяніна Беларусі, іх лёсавызначальнасьць для існаваньня беларускага народа і беларускай незалежнай дзяржавы, мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, патрабуем: прызначыць дзень 25 сакавіка дзяржаўным сьвятам Рэспублікі Беларусь — Днём Волі. Дзень 8 верасьня — дзяржаўным сьвятам Рэспублікі Беларусь — Днём беларускай вайсковай славы. Вызначыць гэтыя дні непрацоўнымі. Заклікаем беларускае грамадзтва падтрымаць гэты зварот”.

Ці ёсьць у арганізатараў сцэнар сьвяткаваньня на той выпадак, калі ўлады пачнуць чыніць перашкоды ўдзельнікам акцыі? Пытаньне да Аляксея Янукевіча:

“Перадусім хачу сказаць, што ў нас ёсьць у прынцыпе плян і праграма сьвяткаваньня, якая прадугледжвае і музыку, і жывыя выступы бардаў, выступы паэтаў. Будзе вельмі шмат сьцягоў бел-чырвона-белых, балёнікаў, кветак. То бок, насамрэч мы рыхтуем сьвяточную праграму. Безумоўна, мы дапускаем верагоднасьць (і я думаю, яна дастаткова вялікая), што ўлады ня будуць дазваляць шэсьце так, як мы яго замаўляем, будуць ставіць кардоны. У нас ёсьць розныя варыянты, магчыма, ня варта іх зараз агучваць. Адно магу сказаць абсалютна дакладна: на Бангалор мы людзей не павядзём”.

Кіраўнік руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч адзначае важнасьць гістарычнай падзеі 25 сакавіка 1918 году, безь якой не было б і сучаснай незалежнай Беларусі:

Аляксандар Мілінкевіч
“Я ведаю, што ў свабоднай Беларусі Дзень Волі будзе галоўным дзяржаўным сьвятам. Бо не было б Беларускай
Не было б Беларускай Народнай Рэспублікі, сёньня не было б і Рэспублікі Беларусь.
Народнай Рэспублікі, сёньня не было б і Рэспублікі Беларусь. Мы павінны сьвяткаваць гэты дзень ня толькі палітычна. Гэта дзень тых, хто любіць Беларусь і хоча ў ёй — незалежнай —жыць. Зараз многа размоваў, што ўлада сама будзе змагацца за незалежнасьць. Але яна змагаецца толькі за сваю ўладу, за захаваньне сваёй улады. І калі пагроза палітычнай ліквідацыі незалежнасьці трошкі зьменшылася, то яшчэ больш паўстае пагроза страты эканамічнага сувэрэнітэту, я ў гэтым упэўнены. А ня будзе эканамічнага сувэрэнітэту — ня будзе і палітычнай незалежнасьці. А ня будзе незалежнасьці — ня будзе ні правоў чалавека, ні свабоды, ні беларускай мовы, ні беларускай нацыі”.

Аляксей Янукевіч падпісвае адкрыты зварот аб прызначэньні 25 сакавіка дзяржаўным сьвятам Беларусі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG