Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня на паўтары гадзіны раней заплянаванага часу выпушчаны на волю з ізалятара-размеркавальніка на Акрэсьціна ў Менску сябра БХД з Жодзіна Андрусь Кашэўскі.

Яго сустрэлі паплечнікі па партыі.

Нагадаем, Андрусь Кашэўскі, які зьбіраўся балятавацца ў Жодзінскі гарсавет і Менскі аблсавет, быў затрыманы вечарам 3 сакавіка ў менскім мэтро. Актывіста даставілі ў суд Ленінскага раёну, дзе ў той жа вечар яму далі 15 сутак.

Як распавёў прэсавай службе БХД Андрусь, увесь тэрмін — 15 сутак — ён трымаў галадоўку. Сябры перадавалі яму ваду і сок.

Свой цяперашні беспадстаўны арышт Кашэўскі лічыць правакацыяй, скіраванай на тое, каб выключыць яго з удзелу ў выбарчай кампаніі.

“Я сам сабраў некалькі сотняў подпісаў, займаю актыўную грамадзянскую пазыцыю. Гэта не падабаецца ўладам”, — сказаў актывіст.

Андрусь зьбіраецца абскарджваць рашэньне Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі, дзе 15 сакавіка ў Паўла Севярынца адмовіліся прыняць дакумэнты на рэгістрацыю Андруся Кашэўскага кандыдатам у дэпутаты Жодзінскага гарсавету і Менскага аблсавету.
XS
SM
MD
LG