Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт КНР Сі Цзіньпін, якога называюць патэнцыйным пераемнікам цяперашняга кіраўніка Кітаю Ху Цзіньтао, наведае з афіцыйным візытам Менск 24—25 сакавіка.


У Беларусь Сі Цзіньпін прыбудзе на чале прадстаўнічай дэлегацыі кітайскіх бізнэсоўцаў. Сярод іх — кіраўнікі вядучых кітайскіх кампаніяў у галінах будаўніцтва, транспарту, энэргетыкі, а таксама двух буйных банкаў.

Паведамляецца, што ў часе сустрэчаў на высокім узроўні размова пойдзе пра двухбаковае эканамічнае і гандлёвае супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларусьсю, а таксама пра кітайскія крэдыты ў памеры $3 мільярды.

Акрамя Беларусі, Сі Цзіньпін таксама наведае Расею, Фінляндыю і Швэцыю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG