Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі закрываюць арганізацыю ўкраінскай дыяспары


Валерый Семяненка.

Валерый Семяненка.

Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія ўкраінцаў Расеі абскардзіла ў судзе пазоў Міністэрства юстыцыі Расеі аб ліквідацыі арганізацыі


Такі пазоў Мінюст накіраваў у Вярхоўны суд Расеі. Адно з абвінавачваньняў расейскіх уладаў тычыцца інтэрвію, якое сустаршыня аб'яднання ўкраінцаў Валерый Семяненка даў “Свабодзе” ў кастрычніку мінулага года.

У гэтым інтэрв'ю Валерый Семяненка, у прыватнасці, распавёў, што супрацоўнікі расейскага ФСБ запалохвалі ўкраінскіх настаўнікаў у Маскве.

Апрача таго Мінюст Расеі закідае, што арганізацыя несвоечасова падавала справаздачы і давала недакладныя дадзеныя аб сваіх сябрах.

Але на думку спадара Семяненкі, першапрычына канфлікту ў тым, што ўкраінскія арганізацыі Расеі маюць самастойную пазыцыю, свой погляд на многія рэчы і на праблемы расейска-ўкраінскіх адносін:

“Мы ў сваёй дзейнасці закраналі толькі пытанні адукацыі, культуры, стараліся ў палітыку не лезьці, але палітыка палезла да нас, і нас спрабуюць ліквідаваць на падставе розных юрыдычных момантаў, хоць мы ўсё выправілі. Нас абвінавачваюць у нацыяналізме, сэпаратызме, ад гэтага ліста падула 37-м годам”.

Украінцы Расеі зьвярнуліся па падтрымку да новага прэзыдэнта Украіны Януковіча.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG