Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікабрытанія расчараваная тым, што Беларусь ня здолела прадэманстраваць прагрэс у галіне правоў чалавека.

МЗС Вялікабрытаніі распаўсюдзіў справаздачу аб правах чалавека ў сьвеце ў 2009 годзе. Беларусі ў дакумэнце прысьвечаны асобны разьдзел, у якім падрабязна апісана сытуацыя ў краіне, прыведзеныя прыклады рэпрэсіяў і ціску на грамадзянскую супольнасьць.

“Беларускія ўлады працягваюць перасьледаваць грамадзянскую супольнасьць, няўрадавыя арганізацыі, рэлігійныя грамады і незалежныя СМІ, выкарыстоўваючы адміністрацыйныя паўнамоцтвы для абмежаваньня іх дзейнасці”,—зазначаецца ў справаздачы.

У дакумэнце выказваецца занепакоенасьць адлічэньнем з БДУ Таццяны Шапуцька за ўдзел у сходзе ў рамках праграмы ЭЗ “Усходняе партнэрства”, выпадкамі выкраданьняў палітычных актывістаў, нерэгістрацыяй БХД, праваабарончага цэнтру “Вясна”, іншых гарамадзкіх арганізацыяў і партыяў, ціскам на царкву “Новае жыцьцё”, адмовы ў акрэдытацыі журналістам “Белсату” і іншых СМІ .

У сьпіс краінаў, у якіх парушаюцца правы чалавека патрапілі таксама Расея, Кітай, Бірма, Куба, Самалі, Сірыя, Іран, Ірак, Узбэкістан, Пакістан, Аўганістан і Зімбабвэ.
XS
SM
MD
LG