Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У траўні вэнэсуэльская нафта прыйдзе ў Беларусь


Вэнэсуэла ў траўні 2010 года паставіць у Беларусь пробную партыю нафты ў аб'ёме да 80 тысячаў тон, а да канца года плянуецца паставіць да 4 мільёнаў тон.


Адпаведны кантракт падпісаны 17 сакавіка ў Каракасе пасьля завяршэньня перамоваў прэзыдэнтаў
Беларусі і Вэнэсуэлы Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавэса, паведамляе БелТА.

Падчас візыту падпісаны пакет з 22 дакумэнтаў аб супрацоўніцтве ў галіне нафтахіміі, прамысловасьці, будаўніцтва, энэргетыкі, навукі і тэхнікі. Адным з найбольш важных стала заключэньне кантракту на пастаўку нафты з Вэнэсуэлы ў Беларусь. Цягам двух месяцаў плянуецца стварыць сумеснае беларуска-вэнэсуэльскае прадпрыемства па пастаўках нафты, 75% акцый якога будзе належаць
Вэнэсуэле, 25% - Беларусі. Сырая нафта будзе пастаўляцца праз порт Адэсы для наступнай яе перапрацоўкі на Мазырскім НПЗ.

Таксама падпісаны ліцэнзія на права распрацоўкі Беларусьсю газавых радовішчаў і здабычы газу на шасьці радовішчах у Вэнэсуэле і дамова аб заснаваньні сумеснага прадпрыемства па сэрвісных паслугах у нафтаздабычы.

Падчас падпісаньня дакумэнтаў адбылося прамое ўключэньне з газавага радовішча.

Таксама абодва бакі дамовіліся аб пастаўках буйной партыі беларускай тэхнікі. Падпісаны кантракт на будаўніцтва ў Вэнэсуэле заводаў па вытворчасьці тэхнікі МАЗ ды іншых.

Паводле А.Лукашэнкі, гэты візыт стаў гістарычным, бо "Вэнэсуэла ўпершыню выходзіць з нафтай у Эўропу".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG