Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Gazeta Wyborcza: Пуцін перадасьць Туску “беларускі сьпіс” расстраляных у Катыні


Мэмарыял Катынь.
Мэмарыял Катынь.

Гэтак званы “беларускі сьпіс” палонных польскіх афіцэраў, у які ўваходзіць каля 4 тысячаў ахвяр, зьяўляецца галоўнай таямніцай катыньскага злачынства. Чаму? Бо ўжо вядомыя імёны, прозьвішчы і месцы пахаваньняў усіх палякаў, растраляных у 1940-м НКВД, акрамя тых, што былі забітыя на тэрыторыі Беларусі.

Дагэтуль Варшаве не ўдалося атрымаць гэты сьпіс. Гісторыкі мяркуюць, што палонных афіцэраў Войска польскага (сярод іх былі і этнічныя беларусы), маглі расстраляць у Курапатах, а архівы могуць быць у Менску і Маскве.

“Gazeta Wyborcza” піша, што Ўладзімер Пуцін даў даручэньне ФСБ Расеі знайсьці гэты сьпіс, каб мець магчымасьць перадаць яго свайму польскаму калегу Дональду Туску падчас расейска-польскіх урачыстасьцяў у памяць 70-х угодкаў расстрэлаў, што адбудуцца 7 красавіка ў Катыні.

Газэта піша, што гэта значны крок да пацяпленьня ў польска-расейскіх дачыненьнях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG