Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у Менску дзень сьвятога Патрыка адзначалі


17 сакавіка ва ўсім сьвеце адзначаецца Дзень Сьвятога Патрыка — нацыянальнае ірляндзкае сьвята. Лічыцца, што менавіта сьвяты Патрык прынёс Ірляндыі хрысьціянскую веру.

Кожны ў гэты дзень можа стаць ганаровым ірляндцам — для гэтага трэба далучыцца да традыцыяў сьвяткаваньня: прыняць удзел у парадзе, апрануцца ў зялёную вопратку, упрыгожыць сябе трылісьнікам (так званым крыжам Сьвятога Патрыка) і наведаць паб, дзе граюць ірляндзкую музыку. Менскія аматары ірляндзкай культуры адзначалі гэты дзень як мае быць: быў і парад, і адмысловая вечарына.



А 17 гадзіне ў сквэры Янкі Купалы пачалі зьбірацца ўдзельнікі параду і... міліцыянты, якія папрасілі усіх разысьціся. Вырашана было інтэлігентна накіравацца да клюбу, дзе плянаваўся працяг вечару.



Дадаць свайму абліччу зялёнага можна было на месцы.



Спачатку працэсія была яркая, але нешматлікая...



Але паступова да яе далучаліся ўсё новыя ўдзельнікі.



Вядома ж, не абышлося без валынкі, праўда, з-за марозу яна не хацела доўга граць.



Прызнаньне ў каханьні


Кіраўнік школы ірляндзкага танцу Бекар распавядае ўдзельнікам пра гісторыю сьвяткаваньня дня Сьвятога Патрыка, а таксама пра тое, што сёлета Менгарвыканкам ня даў дазволу на правядзеньне параду.


Удзельнік акцыі.


На прыступках R-клюбу адбылася «афіцыйная частка».


Удзельнікі cьвяткаваньня.


Пераможца конкурсу на лепшы строй.


Ірляндыя ў сэрцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG