Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваградзкі замак пакуль аднаўляць ня будуць


Наваградзкі замак

Наваградзкі замак

Беларуская рэспубліканская навукова-мэтадычная рада па пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны зацьвердзіла канцэпцыю кансэрвацыі руінаў Наваградзкага замка.

Яна прадугледжвае ўмацаваньне і кансэрвацыю рэшткаў дзьвюх вежаў, адкрыцьцё сьценаў замка ад наносаў грунту, які дасягае пяці мэтраў у вышыню, а таксама добраўпарадкаваньне тэрыторыі і экспанаваньне руінаў помніка айчыннага абарончага дойлідзтва.

Пытаньне аб аднаўленьні ўсяго замка пакуль неактуальнае, паколькі патрабуюцца шматгадовыя дасьледчыя работы па дакладнай навукова абгрунтаванай рэканструкцыі ўсяго помніка архітэктуры. Але «аднаўленьне гэтага аб’екта ў сталіцы былога ВКЛ будзе мець вялікае значэньне для самаідэнтыфікацыі сучасных беларусаў як эўрапейскай нацыі», — мяркуе старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Астаповіч, паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG